Разделы сайта

Главная

Архив новостей управления

05.10.2018

Поздравление с Днем учителя от начальника управления по образованию администрации Ленинского района Кучинской Натальи Геннадьевны

Шаноўныя педагогі!

З сардэчнай цеплынёй і душэўным хваляваннем віншую вас з прафесійным святам.

Дзень настаўніка мае адносіны да ўсіх і кожнага. Амаль  кожны ў гэты дзень прыгадвае родную школу і любімых педагогаў. 

Педагог — прафесія неабходная і шматгранная, патрабуе пастаяннага творчага пошуку, душэўных сіл і намаганняў, забірае амаль увесь вольны час.

За што звычайна дзякуюць педагогам? За навуку, за дапамогу ў абранні жыццёвага шляху, за цікавыя пазакласныя мерапрыемствы… А найчасцей — за цеплыню душы, неабыякавае стаўленне да дзяцей, іх праблем, турбот, іх лёсаў! За тое, што не вызначыш словамі, не запішаш лічбамі… Надоўга, а то і назаўсёды, гэта застаецца ў сэрцах выхаванцаў.

Са святам вас, дарагія нашы настаўнікі і выхавальнікі, кіраўнікі педагагічных калектываў! Віншую ўсіх, хто сёння працуе ў адукацыі, хто клапоціцца аб развіцці, здароўі і будучыні нашых дзяцей!

У сістэме адукацыі раёна працуюць адказныя, адданыя сваёй справе людзі!

Гэта вы, паважаныя педагогі, вучыце і выхоўваеце, напаўняеце жыццёвы шлях маладых людзей сэнсам, фарміруеце сумленных і адданых сваёй краіне грамадзян. Дзякуючы вам, захоўваюцца старыя і з’яўляюцца новыя традыцыі, запальваюцца «зоркі» ў сценах нашых устаноў адукацыі.

Самыя шчырыя віншаванні — тым, хто сёння працуе, і тым, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

Моцнага вам здароўя, пабольш нагод для радасці не толькі ў святы, але і ў будні, задавальнення ад зробленага, удзячнасці ад вучняў і выхаванцаў, шанавання ад іх бацькоў, разумення і падтрымкі ад калег.

Няхай вашы сэрцы будуць сагрэты дабрынёй і павагай, высокімі дасягненнямі, а дастатак і дабрабыт напаўняюць вашы дамы.

Паважаныя педагогі, заставайцеся заўсёды прывабнымі, мудрымі, сапраўднымі майстрамі сваёй справы!

 

З павагаю,

начальнік упраўлення па адукацыі

адміністрацыі Ленінскага раёна г.Мінска,

Кучынская Наталля Геннадзьеўна